Ніва № 19 (3130), 08 мая 2016 г.

З чаго жыве вёска?

Аляксей МАРОЗ

Зараз на Беласточчыне толькі частка жыхароў нашых вёсак займаецца сельскай гаспадаркай, а асноўную частку насельніцтва складаюць старэйшыя пенсіянеры, якім ужо не да работы ў полі. Малодшыя пенсіянеры дапамагаюць яшчэ абрабляць поле сваім дзецям, пераважная частка якіх пастаянна жыве ў гарадах. Складана жыць зараз сялянам, якія не павялічылі бацькаўскіх гаспадарак, не працуюць дадаткова і вымушаны выжываць з прыбытку ад невялікай сельскагаспадарчай прадукцыі, якая апошнім часам стала менш прыбытковай у пераліку на адзін гектар расліннай вытворчасці, ці гадоўлю адной каровы або свінні. Аднак калі гаспадар займаецца раслінаводствам на 300500 гектарах зямлі, гадоўляй 150 кароў, ці 2000 свіней, то прыбытак ад сельскай гаспадаркі ў цэлым атрымліваецца вялікі. Буйныя земляробы атрымліваюць таксама вялікія выплаты з ёўрасаюзнага і дзяржаўнага бюджэтаў, асабліва да вырошчвання культурных раслін і да вялікіх інвестыцый.

Чырвоная зона для гадоўлі свіней

Зза афрыканскай чумы свіней (АЧС), якая раней была зафіксаваная ў Гайнаўскім павеце ў дзікоў, а пасля і ў свіней і надалей распаўсюджваецца, нядаўна пастановай Еўрасаюзнай камісіі Заблудаўская гміна Беластоцкага павета і Гайнаўская ды Чыжоўская гміны Гайнаўскага павета трапілі ў чырвоную каранцінную зону ад АЧС. Там уведзены асаблівыя абвастрэнні ў гадоўлі і продажы свіней, якіх з чырвонай зоны менш ахвотна купляюць вытворцы свінога мяса і вырабаў і таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF