Ніва № 19 (3130), 08 мая 2016 г.

Рытуалы штодзённыя і святочныя

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Асноўная мэта выставы «Рытуалы штодзённыя і святочныя», якую можна ўбачыць у беластоцкай Галерэі «Арсенал», у Старой электрастанцыі, гэта пагляд на рытуалы ўкаранёныя ў рэлігіі, традыцыі і культуры. Выстава з’яўляецца таксама нагодай паставіць рытарычныя пытанні: ці і чаму людзі маюць патрэбу ў рэлігіі? Якое месца духоўнасці ў сучасным свеце? На выставе таксама прадстаўлены работы трох мастакоў з Беларусі, якія з’яўляюцца часткай гэтага мастацкага апавядання ў трох розных памерах, таксама эстэтычных.

Яшчэ да адкрыцця выставы (15 красавіка) яе куратар Міхал Яхула сказаў: «Абрады, як выразы духоўнасці і веры, адыгрываюць у нашым жыцці ключавую ролю, забяспечваючы імкненне да адчування кантакту з Богам, Абсалютам, Сакрумам. Штодзённае жыццё становіцца ўсё больш свецкім, такім чынам адным са спосабаў аднаўлення рэлігійнага і духоўнага сэнсу жыцця з’яўляецца рытуал: сімвалічнае дзеянне з удзелам уяўлення, эмоцый і ўнутраных перакананняў. Пошукі свайго месца ў сусвеце з’яўляюцца ўніверсальнай чалавечай патрэбай, прагай духоўнага пажытку, нерацыянальнага і метафізічнага вопыту ў паўсядзённым жыцці. На выставе прадстаўлены шырокі спектр мадэляў рытуальнай чалавечай дзейнасці і вопыту — як у сферы свяшчэннага, так і ў «прозе жыцця». Мастакі бяруць на сябе, сярод іншага, тэмы пошукаў унутранага свету і гармоніі, духоўнага паломніцтва і малітвы. Выбраныя творы ставяцца да мастацтва як рэлігіі і свецкіх рытуалаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF