Ніва № 19 (3130), 08 мая 2016 г.

Рада не асудзіла марш

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Незадоўга да апошняй сесіі Рады горада Беластока (25 красавіка) клуб Грамадзянскай платформы прадставіў праект палажэння ў сувязі з маршам Нацыянальнарадыкальнага лагера (ОНР), які 6 красавіка прайшоў па вуліцах Беластока, а якому папярэднічала імша ў каталіцкай кафедры, якую адслужыў ксёндз Яцак Мендляр. Падчас набажэнства і шэсця прагучалі нацыяналістычныя лозунгі, скіраваныя супраць іншых, чым палякі і католікі, людзей. Аб трывозе, выказванай прадстаўнікамі нацыянальных і этнічных меншасцей па прычыне маршу, пісалі мы тыдзень таму. Яшчэ да сесіі старшыня клуба ГП у Радзе горада Збігнеў Нікітаровіч у заяве для СМІ сцвярджаў м.інш.: «ГР Беластока мае маральны абавязак заняць пазіцыю па прычыне апошніх падзей, звязаных з радыкальным нацыяналізмам. У адваротным выпадку мы можам быць абвінавачаныя ў закрыванні вачэй на гэтую небяспечную з’яву».

У тэксце праекта палажэння можна прачытаць: «Мы, члены Рады горада Беластока, маючы ў сэрцы спадчыну Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, якая ўсталявала вечны мір паміж вернікамі розных канфесій і абавязала наступныя пакаленні захоўваць гэтыя прынцыпы «назаўжды» ды памятаючы гісторыю Беластока, якую стваралі на працягу многіх стагоддзяў грамадзяне польскай, беларускай, габрэйскай, украінскай, нямецкай і рускай нацыянальнасцей; якія вызнавалі каталіцызм, праваслаўе, юдаізм, а таксама пратэстанты і польскія татары ісламскага веравызнання, заяўляем наступнае:

— Выказваем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF