Ніва № 19 (3130), 08 мая 2016 г.

Успаміны з імянінаў

Юрка БУЙНЮК

Паслявелікодны перыяд гэта асабліва радасны час. Тады канчаецца суровы саракадзённы Вялікі пост і можна сабе легальна з’есці свойскую каўбаску або куньпу, можна выпіць чарку ды павесяліцца пры любімай музыцы. Для мяне асаблівым святам у паслявелікодны перыяд з’яўляецца дзень св. Юрыя — 6 траўня, калі прыпадаюць мае імяніны. Добра памятаю, што кожны год я іх інакш святкаваў.

У пачатковай школе ў маім класе было нас трох Юркаў — Сахарчук і Нікіцюк з Рыгораўцаў ды я — Буйнюк з Маліннік. Штогод на Юрыя мы сваіх сяброў ды сябровак аднакласнікаў абдорвалі цукеркамі. Раз Юрка Нікіцюк сам напёк пірожнага, а я з Юркам Сахарчуком прынеслі цукерак ды зрабілі ўсім гарбату. У дзяцінстве на Юрыя мы з бацькам ездзілі ў каплічку ў Градалі.

Інакш я святкаваў Юрыя, калі быў у першым класе белліцэя. Тады мой найлепшы сябра па парце 6 мая 1997 года забраў мяне на машыне ў вёску Стрыкі за Бельскам. Там бацька Янкі, айцец Яўген Хадакоўскі, пасля багаслужбы ў стрыкоўскай каплічцы ветліва запрасіў нас на абед. На абедзе на праваслаўнай плябаніі былі айцец Яўген, матушка Ірына Хадакоўскія, іх сын а заадно мой сябра Янка, ды Янкавы брат ды сёстры. Быў там таксама Дарафей Фіёнік ды манах Амвросій Годун, брат катэхеткі, якая мяне вучыла рэлігіі. Памятаю, што я на пачатку вельмі саромеўся, паколькі ўпершыню быў у доме святара, але сардэчная ды добразычлівая атмасфера прычынілася да таго, што я адчуваў сябе вельмі добра. Айцец Яўген і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF