Ніва № 19 (3130), 08 мая 2016 г.

Змрочныя ўгодкі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

30 гадоў Беларусь пражыла пасля страшнай Чарнобыльскай катастрофы. Для майго пакалення гэта ўжо большая частка жыцця. Памятаю той спякотны дзень 26 красавіка, тады я служыў у савецкім войску. У нашай вайсковай частцы праводзіўся якраз футбольны турнір — і мы ўсе — шматнацыянальная грамада: беларусы і таджыкі, азербайджанцы і ўкраінцы, латышы і расейцы, ганяючы мячык па няроўным полі ў змешаных складах, пакутавалі пры тым ад надзвычайнай спёкі, не ўласцівай нашаму беларускаму клімату ў красавіцкі месяц. Вестка пра аварыю ў нейкім Цярнопалі, як пачулася спярша, а потым як высветлілася ў зусім невядомым Чарнобылі спярша пакінула абыякавымі. І менавіта таму, што ніхто тады не ведаў, што такое атамныя рэактары і наступствы ад радыяцыі. І найперш таму, што не было сапраўды праўдзівай аб’ектыўнай інфармацыі, таму што ў дзяржаве, якая называлася СССР, не прывыклі гаварыць праўду, тым больш адразу і ўсю. Зараз думаецца: колькі ж жыццяў можна было б уратаваць толькі таму, што людзі мелі б праўдзівую і дакладную інфармацыю, што былі ў час папярэджаны.

Страшна таксама, што калі сканаў Савецкі Саюз, на чарнобыльскі выбух спісалі ўсю іншую радыяцыю, якой была апраменена Беларусь задоўга да катастрофы — і ядравыя выбухіэксперыменты ў палескіх балотах, і стронцый, радый, цэзій і іншыя хімічныя элементы, якія засталіся на месцы ракетных баз у розных частках нашай краіны. Ад беларусаў старанна хавалі, ды і хаваюць дагэтуль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF