Ніва № 19 (3130), 08 мая 2016 г.

Вялікдзень у Піражках

Іаанна ЧАБАН

— Называюся Крыштаповіч, не ведаю як сказаць: Валянціна ці Валянтына, Валька, Валя, як хто хоча. Нарадзілася ў Піражках Шудзялаўскай гміны ў 1929 годзе. Праваслаўная, косць ад косці.

— Як выглядаў Вялікдзень Вашага дзяцінства?

— Як мы былі малыя, то яго чакалі, каб хаця нейкае яйка, кусок пірага пакаштаваць, як мага хутчэй. Цягам усяго сямітыднёвага посту выглядалі Вялікадня. А мама кажа: „Ужо, ужо ідзе Вялікдзень, да парога падыходзіць, зараз парог пераступіць”. А мы ўсё сядзелі і чакалі. Праўда, дзецям у посце давалі малако. Хто б там пражыў сем тыдняў без малака, паўміралі б, — смяецца спадарыня Валя.

— Чысты чацвер Вам вядомы?

— Было нешта такое. Помню, раніцай у Вялікі чацвер мыліся на лугах, у сажалках, рэчак тут не было. Дзеці і старыя купаліся ў хатах, каб праз цэлы год не хварэць. Царкву прыбіралі ў аўторак альбо сераду.Чыстых гардзінаў у хаце не можна было павесіць раней, чым у Вялікую суботу.

— Як рыхтавалі хату на свята?

— Оооо, мае цёткі рабілі такога вялікага павука, якога вешалі на пакоях. З лубіну. Такі круг зробяць з дроту, а тады ад гэтага круга ўсё ўгару. І зноў драты, і лубін нанізаны, і золатам, як цяпер срэбрам, абклеены. І белае, і жоўтае было гэтае срэбра. І лубінкі на бела і жоўта малявалі. Вешалі павука пасярод хаты, ажно на столі. Вельмі прыгожа выглядаў. І букеты папяровыя вось так (падняўшы ўверх рукі быццам вешае нешта на іконах) кругом (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF