Ніва № 18 (3129), 01 мая 2016 г.

У палескай глыбінцы (41)

Ганна КАНДРАЦЮК

Нідзе на Палессі я не бачыла помнікаў Сцяпану Бандэру. Людзі, асабліва старэйшыя жанчыны, з трывогай гаварылі пра сучасную ўкраінскарасейскую вайну. Як гэта ўсё скончыцца? — гадалі са страхам. Ці ўлады стрымаюць мір і парадак у краіне. Каб не было, як пасля вайны з немцамі, калі прыходзілі бульбашы з лесу і выбівалі тых, хто не падпарадкоўваўся іх законам. Гэта было страшней за вайну, сусед ненавідзеў суседа, брат забіваў брата...

— Вайна ў нас закончылася толькі ў 1951 годзе, — кажа Рыгор Яцута.

Што тады здарылася? Да гэтай пары новыя савецкія ўлады не далі рады расправіцца з нацыяналістычнай партызанкай, якая ўсё хавалася па навакольных лясах і балотах. Каб адрэзаць лясных ад харчовай і матэрыяльнай базы, колькі народу адправілі этапам у Сібір. Шмат пацярпела выпадковых людзей, як дзед майго субяседніка.

— Яны прыйшлі ўначы, — мой субяседнік называе іх безыменнай зграяй, — загадалі запрэгчы каня і дзесьці іх везці. Дзед працаваў у лесе, не мог адмовіцца. Адразу ліквідавалі б. У сяле хтось прыкмеціў як выязджаў фурманкай загароддзем. Гэтага хапіла. Раніцай прыйшлі з сельсавета, арыштавалі. За „дапамогу” лясным атрымаў пятнаццаць гадоў. Ніколі не сказаў, што з ім рабілі ў ссылцы. Але не клеймаваў камуністаў. Гаварыў: яны больш справядлівыя, чым тыя. Сталін караў аднаго, вінаватага, а хлопцы з лесу выбівалі род датла!

Сямейны расказ усё яшчэ наклікаў хваляванне і крыўду, час не залячыў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF