Ніва № 18 (3129), 01 мая 2016 г.

Сазонаў: Так і было!

„Суседскія былі» гарадзенца Віктара Сазонава друкаваліся спачатку ў «Ніве». У кнізе (51 апавяданне) выйшлі ў канцы 2015 года. Гучалі таксама ў эфіры Радыё Рацыя, выказаны памайстэрску голасам гэтага пісьменніка, палітыка, праваабаронцы і грамадскага дзеяча. На хвалях эфіру ў аўтарскім чытанні ў рубрыцы «Літаратура памежжа» прагучалі яшчэ яго зборнікі «Занатоўкі кантрабандыста», «Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі», «Аповеды вясёлай шклянкі», «Дзедавы мудрасці».

— Героі кнігі — гарадзенцы і жыхары вёсак. Яны нешта расказвалі мне, а штосьці сам падгледзеў. Дадаў гумару і напісаў з жартаўлівага ракурсу, каб пасмяяцца, — расказваў аўтар на сустрэчы ў Дыскусійным клубе згуртавання АББА ў Беластоку (15 красавіка). — Спрабую паказаць адметнасці беларускага гумару, дасціпнасць у розных жыццёвых сітуацыях. Героі — суседзі, знаёмыя, выпадковыя людзі, з якімі давялося сустрэцца. Гэта тыя людзі, з якімі і звяло жыццё. Калі з чалавека атрымаўся аповед, значыць чымсьці ён мне запаў у душу. Кожны чалавек бачыць сітуацыю пад сваім кутом. Нехта скажа, напрыклад, што вось гэта — трагедыя. Іншы ўбачыць тут жарт. Я бачу паіншаму. Гэта мае ўражанні, так асабіста я бачу свет! Я вельмі люблю фразу з фільма пра Мюнхгаўзена: «Усе глупствы на зямлі робяцца з сур’ёзнымі тварамі. Таму ўсміхайцеся, спадарства!». Увогуле, усё што я пісаў, пісаў заўсёды пра беларусаў, няважна ці гэта былі кантрабандысты, палітыкі ці суседзі. Мне падабаўся ў пэўным сэнсе ў многіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF