Ніва № 18 (3129), 01 мая 2016 г.

Рыгораўцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Яўгенам СЕМЕНЮКОМ, ураджэнцам Рыгораўцаў, зараз жыхаром Беластока, даследчыкам сямейнай мінуўшчыны.

— Сямейная гісторыя гэта частка агульнай мясцовай гісторыі. Зацікаўленне сямейным мінулым, гэта і зацікаўленне сямейным гняздом, роднай мясцовасцю і яе наваколлем. Каля Рыгораўцаў пракладвалі ў 1860х гадах БрэсцкаГраеўскую чыгунку. Ці Вам вядома, як тая пракладка адбывалася?

— Чыгунку клалі з канца 1869 года да паловы 1874 года, калі яна была здадзена ў карыстанне. Звыш двухсоткіламетровая лінія была пабудавана ў тры з паловай гады, з поўнай інфраструктурай. Яшчэ з дзяцінства помню, што на кожным пераездзе, дзе лінію перасякалі дарогі, стаялі старажоўкі. У Рыгораўцах была вялікая станцыя, каля якой быў пабудаваны цэлы пасёлак для чыгуначнікаў. Была вага, быў вакзал, як у Бельску, Кляшчэлях ці Падбеллі; цяпер такіх ужо няма. Сама вёска Рыгораўцы тады памянялася, паявілася ў ёй многа новых людзей.

— А як выглядаў той вакзальны будынак: ці ён быў драўляны, як у Кляшчэлях, ці іншы?

— Быў мураваны, як у Леўках. Цяпер то няма па ім нават фундаменту, а яшчэ ў час майго дзяцінства той фундамент быў. Калі параўнаць яго з тым драўляным баракам, які яшчэ стаяў на станцыі ў Рыгораўцах некалькі гадоў таму, то той першы вакзал, мураваны, быў у паўтара раза большы. Рыгораўцы былі важнай станцыяй, бо ў наваколлі былі толькі прыпынкі; тут было некалькі ветак і вага.

— А той пасёлак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF