Ніва № 18 (3129), 01 мая 2016 г.

Ваенны летапіс царкоўных званоў Беларусі (1)

Алена ШАЦЬКО

Вывучэнне званоў доўгі час было немагчымае па прычыне грамадскапалітычных умоў, якія наклалі „вета” на духоўную тэматыку і сам царкоўны звон. У канцы 1980х гг. разам са зменай дзяржаўнай ідэалогіі паступова былі зняты грыфы „цалкам сакрэтна” з архіўных дакументаў, што дазволіла выявіць „белыя плямы” ў музычнай гісторыі Беларусі і ў яе нацыянальнай гукавой сімволіцы.

Дзяржаўная прыналежнасць заходняй часткі сучаснай Беларусі да Польшчы ў 19211939 гг. стала асноўным чыннікам найбольшай захаванасці званоў і традыцыі звону ў даным рэгіёне ў параўнанні з сумежнымі ўсходнімі абласцямі, якія ўвайшлі ў склад Савецкага Саюза. Падзеі, якія тычацца гісторыі званоў у 19411945 гг. адноўлены намі ў выніку экспедыцый у 20032009 гг. па 247 праваслаўных храмах Гродзенскай, Брэсцкай, часткова Віцебскай і Мінскай абласцей, а таксама вывучэння архіўных матэрыялаў. Спроба вывучэння лёсаў беларускіх званоў у гэты перыяд зроблена намі ўпершыню.

Нямецкасавецкая вайна з’явілася перашкодай у распачатым у 1939 г. знішчэнні Праваслаўнай царквы ў заходняй частцы Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Польшчы з 1921 г. Ва ўсходняй частцы — на тэрыторыі БССР, дзе да 1939 г. не было пастаянна дзеючых храмаў — садзейнічала яе адраджэнню. Акупанты выкарысталі рэлігійны чыннік у мэтах прыцягнення насельніцтва захопленых тэрыторый на свой бок. У перыяд 19411944 гг. у Беларусі былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF