Ніва № 18 (3129), 01 мая 2016 г.

Беларуская этнафілалогія — чарговы выклік

Уля ШУБЗДА

Размова з праф. Галінай Тварановіч — загадчыцай кафедры беларускай філалогіі Універсітэта ў Беластоку.

„Ніва”: — З пачаткам новага акадэмічнага навучальнага года ва Універсітэце ў Беластоку павінна рушыць новая спецыяльнасць — беларуская этнафілалогія. Відавочна, гэта альтэрнатыва для беларускай філалогіі, якая, што парадаксальна само па сабе, была зачынена менавіта ў горадзе, дзе пражывае найбольш беларусаў, якую цягам 20 гадоў яе існавання закончыла шмат асоб, што сёння актыўна працуюць на беларускай ніве.

Праф. Галіна Тварановіч: — Так, закрыццё накірунку беларуская філалогія ў Беластоку — сапраўдны абсурд. Калегі з польскіх, беларускіх вышэйшых навучальных устаноў неаднойчы выказвалі здзіўленне, як такое магло стацца на беларускапольскім памежжы, ва ўніверсітэце, арыентаваным на ўсходняе супрацоўніцтва, не гаворачы ўжо пра багатыя даўнія традыцыі тутэйшага беларускага жыцця. Узгадваецца, як хораша адзначана было дваццацігоддзе беларускай філалогіі ў Беластоку. Колькі віншавальных адрасоў было атрымана намі! Як расчуліла ўсіх прысутных выступленне хору дзетак са школы свсв. Кірылы і Мяфодзія — уласна патэнцыяльных нашых студэнтаў, любімая настаўніца якіх Іаанна ЯкубовічМарко таксама ж выпускніца беластоцкай беларускай філалогіі... Ну, але сталася так, што пару гадоў мы не маглі набраць вызначаную рэктарам колькасць студэнтаў і накірунак выгас. У чым прычына таго? Напэўна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF