Ніва № 18 (3129), 01 мая 2016 г.

Сцэнічнае саперніцтва ліцэяў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пятнаццаць выканаўцаў, якія прадставілі па адным фрагменце прозы і вершы, прыняло ўдзел у сёлетнім трыццаць сёмым конкурсе «Сцэнічнае слова». Моладзь з БельскаПадляшскага і Гайнаўкі ў рамках конкурсу прадставіла таксама па дзве сцэнкі — малыя тэатральныя формы. У дэкламатарскай частцы значна пераважалі вучні з Бельскага белліцэя. У сядзібе Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства бельская моладзь паказала свае здольнасці ў большасці на роўным высокім узроўні. Не адступала ад іх ні на крок чацвёрка ліцэістак з Гайнаўскага белліцэя.

Моладзь паміж выступамі ў размове з «Нівай» не трымала ў сакрэце, што ў падрыхтоўцы да спаборніцтваў і ў выбары рэпертуару абавязана яна сваім настаўнікам. І гэты выбар, гледзячы на імёны аўтараў выкарыстаных у конкурсе твораў, быў надзвычай разнастайны, пачынаючы ад Максіма Танка, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча да Міхася Хмялеўскага, Сакрата Яновіча ці Віктара Сазонава.

Ян Карчэўскі, які падрыхтаваў тры дэкламатаркі (чацвёртая працавала пад кіраўніцтвам Анны Каліноўскай) з Гайнаўскага белліцэя, пад наглядам якога была падрыхтавана сцэнка «Кірмаш» паводле твора «Несцерка» Віталя Вольскага ліцэйскай тэатральнай групай «Драма», як раз перад выступленнем сказаў «Ніве»:

— Мела выступіць яшчэ наша вучаніца Магдалена Гаўрылюк з манадрамай, але, на жаль, не паспела падрыхтавацца. Папершае, трэба заахвочваць маладых людзей да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF