Ніва № 18 (3129), 01 мая 2016 г.

Трывога меншасцей

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пераважная большасць прадстаўнікоў нацыянальных і этнічных меншасцей выказала сур’ёзную трывогу ў сувязі з арганізаванымі ў Беластоку і раней у Гайнаўцы маршамі крайне нацыяналістычнага Нацыянальнарадыкальнага лагеру (ОНР) і іншымі падзеямі, якія адбыліся ў апошні час у сталіцы Падляшша, і якія прычыняюцца да таго, што яны не могуць адчуваць сябе поўнасцю бяспечнымі. Такія апаскі былі сфармуляваны ў ходзе штогадовай сустрэчы прадстаўнікоў меншасцей з падляшскім ваяводам — у гэты раз першы раз з моманту прызначэння на гэтую пасаду Багдана Пашкоўскага (ПіС). У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Паза ваяводам гэтым разам ад імя МУСіА не было адпаведнага намесніка міністра па справах меншасцей. 20 красавіка ў калоннай зале Ваяводскай управы Падляшскага ваяводства МУСіА прадстаўлялі Юзаф Ружанскі, дырэктар дэпартамента рэлігійных веравызнанняў і нацыянальных і этнічных меншасцей і Яраслаў Малэцкі, саветнік міністра (займаецца беларускай і літоўскай меншасцямі). На сустрэчы прысутнічаў назначаны 11 лютага ўпаўнаважаны падляшскага ваяводы па нацыянальных і этнічных меншасцях Войцех Пшыгонскі, які пазбягаў быў кантактаў з меншасцямі і адмовіўся размаўляць з прэсай. У ходзе сустрэчы таксама маўчаў, нават не адрэкамендаваў сябе. Толькі падчас кароткага брыфінгу з журналістамі пасля сустрэчы, калі мы спыталіся, якія дзеянні пачаў пасля ўступлення на пасаду, шырока прадставіў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF