Ніва № 18 (3129), 01 мая 2016 г.

Міжпарламенцкая група

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У Сейме 13 красавіка была сфармавана польскабеларуская міжпарламенцкая група. У дзень напісання гэтага артыкула, яна складаецца з дваццаці чатырох дэпутатаў. На чале яе сталі шэсць сустаршынь, у тым ліку двух падляшскіх дэпутатаў Адам Андрушкевіч з клуба Кукіз15 (Усяпольская моладзь) і Мечыслаў Башко ад ПСЛ, былы падляшскі маршалак. Ядром групы з’яўляюцца прадстаўнікі клуба Кукіз15 і людоўцы. У дзень заснавання было іх на два больш. Вельмі хутка, аднак, ад удзелу адмовіліся дэпутаты ад Грамадзянскай платформы Ірэнэуш Рась і Міхал Дворчык ад Права і справядлівасці. У дадатак да кукізоўцаў і людоўцаў засталіся там таксама прадстаўнікі (па адным) з ГП, ПіС і Сучаснай. Мае яна ў прынцыпе займацца супрацоўніцтвам з беларускім парламентам — непрызнаным Заходняй Еўропай, а таксама дасюль Польшчай. Гэта звязана з тым, што амаль чатыры гады таму беларускі парламент быў абраны не ў адпаведнасці з дэмакратычнымі прынцыпамі. Аб такой польскабеларускай групе беспаспяхова марыў у папярэднім Сейме падляшскі парламентарый ад СЛД Яўген Чыквін, які, так як і яго групоўка, пацярпелі паразу на нядаўніх парламенцкіх выбарах. Паколькі тады не ўдалося яе стварыць, стаў ён на чале парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь, якая не мела ніякай падтрымкі, каб з беларускім парламентам фармальна, афіцыйна весці кантакты.

У Сейме папярэдняга і цяперашняга скліканняў дзейнічае ўжо група па справах Беларусі на чале з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF