Ніва № 18 (3129), 01 мая 2016 г.

Плаці за «нацыянальнае ТВ»

Міра ЛУКША

Аўдыёвізуальная плата, якую хоча ўвесці ПіС, гэта не столькі новая падпіскаабанемент, а хутчэй падатак — заплацяць усе, нават калі ў іх няма тэлевізара. У лепшым выпадку гэта будзе 180 злотых у год. Тым не менш, некаторыя заплацяць некалькі разоў больш. Часам прыйдзецца заплаціць за памерлых сваякоў. Тая яшчэ адна «добрая змена» прапанаваная ПіС наконт новай аўдыёвізуальнай платы выклікала шмат сумненняў. Колькі будуць спаганяць за аўдыёвізуальную плату? Згодна з законапраектам, складзе яна 15 злотых у месяц. Але ёсць меркаванне, што можа быць менш. Дэпутатка Альжбета Крук, якая падпісалася ў якасці аднаго з аўтараў праекта, ужо кажа, што плата будзе складаць толькі 12 злотых. Ці калі хто не глядзіць тэлевізар, ці яму ўсё роўна прыйдзецца плаціць?

Так, аўдыёвізуальная плата мае быць паўсюднай. Калі хтосьці мае дом і домік на ўчастку, заплаціць двойчы, таму што плата будзе лічыцца ад лічыльніка электраэнергіі, а не ад чалавека. Хоць тут, як і з колькасцю новага збору, магчымы змены. Калі хто мае два дамы ці дзве кватэры, таксама будзе плаціць за кожны з іх. Але калі ў каго дома ёсць адзін лічыльнік, а ў гаражы або ў склепе другі, не будзе плаціць двойчы — як адзначаецца ў законапраекце, калі другі лічыльнік знаходзіцца ў той жа кватэры, што і першы, або ў памяшканнях, якія да яе належаць, аплата спаганяцца будзе толькі адзін раз. Адкуль вядома, куды перавесці грошы? Уся практычная інфармацыя будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF