Ніва № 18 (3129), 01 мая 2016 г.

Ваўчар

Віктар САЗОНАЎ

Беларусы ўжо забыліся, што некалі яны ездзілі ў Польшчу і многія іншыя краіны, якія сёння знаходзяцца ў шэнгенскай зоне, зусім без візы. Непатрэбныя яны былі ўвогуле, тыя візы. Яны проста не існавалі. Для наведвання заходняй суседкі трэба было мець усяго толькі свой пашпарт, самога сябе ў большменш нармальным стане і нейкі там ваўчар, значэння і сэнсу якога ніхто тады не разумеў і не ведае па сённяшні дзень. Але таму, што ён быў неверагодна танным і прадаваўся паўсюдна, людзі не лічылі неабходным ламаць сабе галаву над гэтым пытаннем. Проста прыходзілі на вакзал, куплялі ваўчар і сядалі ў цягнік у Польшчу. Калі раптам нехта забыўся купіць той славуты ваўчар, то польскі памежнік рабіў выгляд што страшна незадаволены з гэтага факту, прасіў, каб больш гэта не паўтаралася і дазваляў чалавеку ехаць далей у патрэбным яму кірунку і без таго ваўчара.

У самой жа Польшчы ў беларуса правяралі дакументы значна радзей, чым у роднай Беларусі. Ну толькі тады, калі беларус добра набраўшыся той гарэлкі, якую прывёз прадаць палякам, сам забываўся хто ён ёсць і дзе ён зараз знаходзіцца. У такім выпадку прыходзілася для ўпарадкавання геаграфічных прабелаў памяці глянуць хоць адным вокам на галоўны дакумент, які падказваў імя і прозвішча асобы і яе грамадзянства.

Тады наўрад ці хто мог прагназаваць, што ўсяго праз некалькі гадоў па візы будуць выстройвацца вялікія чэргі, людзям прыйдзецца здаваць адбіткі пальцаў, запаўняць анкеты, шукаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF