Ніва № 18 (3129), 01 мая 2016 г.

Як калісьці Вялікдзень святкавалі

Аляксей МАРОЗ

Зоя Майстровіч з Рудутаў Арлянскай гміны здаўна займаецца рукадзеллем, у тым ліку саломапляценнем, і піша вершы пабеларуску. Сабрала яна і запісала многа мясцовых песень, ведае мясцовыя легенды. Сустракаецца з вучнямі, каб перадаць ім свае веды, умеласці і перш за ўсё прывіць любоў да беларускага, з якім пражыла ўсё сваё жыццё. Музейная бібліятэкарка Анджаліна Масальская запрасіла Зою Майстровіч на аўтарскую сустрэчу і майстаркласы з вучнямі Комплексу школ № 3 у Гайнаўцы, якія 15 красавіка адбыліся ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Паколькі сустрэча праходзіла перад самым радасным хрысціянскім святам, спадарыня Зоя распавяла як у яе дзяцінстве святкавалі ў вёсцы Вялікдзень.

Дзетак другога класа, якія прыйшлі з настаўніцай беларускай мовы Беатай Кендысь, прывітала спадарыня Анджаліна і адрэкамендавала Зою Майстровіч — народную паэтку і рукадзельніцу. Спадарыня Зоя вельмі сардэчна сустрэла дзетак, якія ўжо паўтара года вучацца беларускай літаратурнай мове. Размаўляла з імі на дыялекце і літаратурнай мове, чытала свае вершы. Дзеткі разумелі пачутае, ставілі пытанні і самі прабавалі гаварыць пабеларуску. Гутарка тычылася самага радаснага свята хрысціян — Уваскрэсення Гасподняга.

— Пасля Вялікага посту, які ў нас працягваецца зараз, адзначаецца Вялікдзень — вельмі радаснае свята. Я ў дзяцінстве жыла ў вёсцы Тапаркі, адкуль 9 кіламетраў у прыхадскую царкву ў Орлі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF