Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

У палескай глыбінцы (40)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ад вякоў мы кіраваліся ў Пінск, на поўнач, разам з цячэннем ракі Гарынь, — кажа Рыгор Яцута. — Таму не было вялікіх кантактаў з поўднем. З Дубровіцай раздзяляла нас непраходнае балота. Дабірацца туды насупраць плыні па рацэ было цяжка, ды хто нармальны схоча рухацца да заду, насупраць правоў прыроды.

Так было ад старажытных часоў ажно да другой паловы васямнаццатага стагоддзя, калі збудавалі тут першую дарогу па сушы, што ішла з Пінска ў Сарны і на Валынь. Па сённяшні дзень гэты гістарычны шлях у народзе называюць «літоўкай».

— А колькі кіламетраў будзе з Высоцка ў Пінск? — пытаю.

— Недзе, 90.

У адчуванні майго субяседніка 90 кіламетраў дарогі па вадзе явілася палескай нормай. Ды сам візіт у Пінск, дзе больш карысна можна было прадаць і набыць тавары, быў апраўданы ў эканамічным сэнсе. Не менш вабіла культурная аўра горадацэнтра. У Пінск кіраваліся па навукі, на рэлігійныя фэсты і святы, там афармлялі судовыя справы або наведвалі сваякоў у турме.

Лёгкасць, з якой людзі перасякалі прастору, не паказваючы стомы, здавалася амаль жывёльнай! У народзе захавалася памяць пра «звышмабільнасць» прыгожага полу:

— Старажылы гаварылі, — пачаў мой субяседнік, — што мясцовыя жанчыны раніцай распальвалі ў печы і адпраўляліся ў Пінск на рынак. І яны паспявалі вярнуцца дамоў, каб даварыць ежу і паставіць на стол...

— Апошнюю сенсацыю Рыгор Яцута падаў з недаверам і гучнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF