Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

Адышоў Раман Сянько

Міра ЛУКША

— Гэта вельмі сумная навіна, гэта быў выдатны фатограф. У мінулым годзе наша Таварыства сарганізавала выставу фотаздымкаў Рамана Сянько ў Саколі. Ён тут жыў шмат гадоў, — кажа Барбара Пахольская, старшыня Таварыства сяброў Саколя ў Міхалоўскай гміне. — Пражыў 84 гады. Шмат гадоў працаваў як фотарэпарцёр, пазней заснаваў сямейную фірму «Сянько і сын», якая гандлявала аўтамашынамі.

Ён нарадзіўся на Сувальшчыне. Жыў у Рачках, Сейнах, Аўгустове — тут ён правёў гады дзяцінства і маладосці. Пасля матуры пасяліўся ў Элку, цікавіўся музыкай (іграў нават як піяніст у рэстаране), пазней фатаграфіяй. Апошняя паланіла яго асаблівым чынам. Ён хацеў быць фатографам, а пікам яго мараў была яго ўласная камера, якая магла б перанесці ягоныя мроі на чорнабелую плёнку. Старэйшы брат, што жыў у Познані, купіў яму прадмет яго маленняў — фотаапарат маркі «Зорка». Яго маэстра і настаўнікам быў непараўнальны ў сваёй прафесіі фатограф Эдвард Гартвіг. Сянько стаў жыць у Беластоку і ўсё шукаў свайго шляху, але праца пасля палітэхнікі і ў канструктарскім бюро не была пікам яго мар. Пастаянна бегаў па беластоцкіх Плянтах, дзе арганізаваны былі фестывалі і мерапрыемствы пад адкрытым небам. Фатаграфаваў, дакументаваў, запісваў гісторыю гэтых мімалётных момантаў. Яшчэ не ведаў, з якой мэтай. І вось аднойчы натрапіў на Багдана Грынявіцкага, вядомага рэдактара «Беластоцкай газеты», якую чыталі ў нават самай маленькай вёсцы былога Беластоцкага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF