Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

Вера Папова матэрыялізавала словы

Міра ЛУКША

Калі б сказалі назваць імя асобы, якая асацыюецца мне найбольш з падляшскай беларушчынай, я сказала б пра Веру Папову. З берагамі поўную жаноцкасці, мацярынскасці, дабрыні, нават празмернай сціпласці. Працавітую і не надта гаваркую. Кампетэнтную, разумную, моцна адданую справе, у якую верыць, з нязломнымі перакананнямі, сваім поглядам на жыццё. Да канца ліпеня 1990 года працавала ў Беластоцкім графічным прадпрыемстве, набіраючы «Ніву», «Беларускія календары» і іншыя беларускія выданні. Літаральна матэрыялізавала родныя словы на кавалках гарачага свінцу, якія выплёўвала ў гранках яе аграмадная «друкавальная машынка» — лінатып. Набірала «Ніву» ад пачатку яе існавання, ад першага нумара, які выйшаў 4 красавіка 1956 г., а нават нулявы, пробны нумар — на 26 лютага, на першы заснавальніцкі з’езд Беларускага грамадскакультурнага таварыства. Успамінала:

— Працавала я чатыры гады ў друкарні, набірала «Газету беластоцкую». У 1956 годзе, калі мела выходзіць «Ніва», паклікаў мяне да сябе дырэктар Беластоцкага паліграфічнага прадпрыемства Раман Бараноўскі і спытаў, ці я ведаю беларускую мову; ён, відаць, даведаўся, што ў савецкі час я вывучала гэтую мову ў Зачарлянах. Я адказала, што крыху ведаю. Ён прынёс мне нейкі беларускі тэкст, я яго памалу прачытала і ён заключыў, што я спраўлюся з новай задачай. Працы з «Нівай» было шмат. З рэдакцыі дастаўлялі мне машынапісы, я набірала гэтыя тэксты на лінатыпе. Бывала, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF