Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

Рычард Бахрах у Крынках

Іаанна ЧАБАН

Вучні крынскай гімназіі сустрэліся з нашчадкам жыдоўскіх выхадцаў з Крынак Рычардам Бахрахам. Аказваецца, прозвішча, якое для нашага вуха гучыць надта экзатычна, было вельмі папулярным у Крынках і Беластоку. Спадар Рычард прыбыў у крынскую школу ў кампаніі старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Ізраіль Люсі Лісоўскай.

Сустрэча пачалася з кароткай прэзентацыі жыдоўскай гісторыі Крынак. Я, як арганізатарка сустрэчы і яе вядучая, спадзявалася, што госць прывязе з сабой памяткі дзядоў, старыя здымкі, сямейныя гісторыі. І тут вялікае расчараванне. Спадар Рычард амаль нічога не ведае пра свае карані, няма ў яго ніякіх памятак ні фотаздымкаў. На такую тэму ў горадзе вялікай фабрыкі — вытворцы сухіх сняданкаў і прадуктаў харчавання хуткага прыгатавання „Келлогс” не гаварылася. Нарадзіўся ён у Мінесоце (ЗША) зараз пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Яго сям’я з’ехала ў Амерыку ў пачатках ХХ стагоддя. Былі яны жыхарамі Крынак, Беластока, Варшавы а нават Брэста. Спадар Рычард, так як і яго продкі, займаўся прыватным, невялікім бізнесам. Пенсія ў яго таксама невялікая, але хопіць на паездкі па ўсім свеце. Сямейнай радаслоўнай зацікавіўся нядаўна. Усё пачалося з мінулагодняга вяселля сваякоў у Лондане. Там адчуў патрэбу сувязі з продкамі. З Лондана ў Крынкі зусім недалёка. Рызыкнуў прыехаць, хаця крыху баяўся. Зусім не ведае, з чаго пачаць свае пошукі. Нехта яму падказаў, што варта наведаць архівы, але ён ніколі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF