Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

Тры пяцёркі Грышы Гарбуза на Агульнапольскай гістарычнай алімпіядзе

Уршула ШУБЗДА

Грыша Гарбуз з’яўляецца сёлетнім выпускніком сярэдняй школы ў Саколцы. Экзамен на атэстат сталасці будзе здаваць праз некалькі дзён, але ўжо ведае, што будзе працягваць навуку на любімым універсітэце ў Польшчы. Чаму? Таму, што стаў лаўрэатам нацыянальнай гістарычнай алімпіяды, у якой заняў пятае месца.

Поспех Грышы Гарбуза велізарны, таму што алімпіяда з’яўляецца адным з самых складаных конкурсаў у сярэдняй школе. Пра яе прэстыж сведчыць той факт, што пераможцаў запрашаюць да сябе вучыцца самыя лепшыя ўніверсітэты ў краіне.

Трохдзённы фінал XLII Агульнапольскай гістарычнай алімпіяды прайшоў 14 красавіка ў Гданьску. Сёлета ў адборачным этапе прыняло ўдзел 3500 вучняў з усёй Польшчы. З гэтага ліку 99 асоб прайшлі ў фінал, у тым ліку дзевяць з Падляшскага ваяводства. Удзельнікі Алімпіяды правяралі свае веды ў васьмі дысцыплінах: археалогія, старажытнасць, сярэднявечча, эпоха новай гісторыі, гісторыя ХIХ стагоддзя, гісторыя ХХ стагоддзя, гісторыя парламентарызму ў Польшчы і гісторыя рэгіёна. Традыцыйна, змаганне пачалося з пісьмовай працы на адну з васьмі тэм, затым удзельнікаў чакаў аналіз першакрынічнага тэксту, а таксама вусныя элімінацыі. Грыша выбраў тэму Сярэднявечча, а дакладней — хрысціянізацыі цэнтральнай Еўропы ў IXXIV стагоддзях. З кожнай з названай часткі вучань сакольскага ліцэя атрымаў вельмі добрыя ацэнкі. У агульным падліку Рыгор Гарбуз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF