Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

Беларушчына праз тэатр

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дванаццаць груп удзельнічала ў сёлетнім конкурсе тэатральных калектываў, арганізаваным Таварыствам беларускай культуры. Праводзіўся ён сорак першы раз. Для дзяцей і моладзі ў чарговы раз была гэта вельмі добрая забава, але пры нагодзе і праца над каля дваццаціхвіліннымі мініспектаклямі — удасканальванне беларускай мовы. Журы прысудзіла прызы ў намінацыях «тэатр жывога слова», індывідуальныя — маладым акцёрам і спецыяльны прыз.

У рамках конкурсу (13 красавіка) на сцэне сядзібы Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства выступілі групы з Гайнаўкі, БельскаПадляшскага, Нарвы, Орлі, Гарадка, Шудзялава, Бабік і Залук. Маладыя людзі, маляўніча пераапранутыя, некаторыя ў касцюмах з традыцыйнымі беларускімі ўзорамі, горача прымалі на сябе ролі сваіх герояў. Дзеці і моладзь, сабраныя ў тэатральнай групе Гайнаўскага дома культуры і іх апякунка Вера Масайла, як звычайна прывезлі з сабою імпазантнае сцэнічнае афармленне, на якое складаецца шмат рэквізітаў. На гэты раз яны выкарысталі іх для аповеду пра бежанства і абрад прадзення ў пастаноўцы «Пакудзелле — успаміны бежанства» (другі прыз). Вера Масайла:

— Мы падрыхтавалі сцэнку пры нагодзе мінулагодняга стагоддзя бежанства ў глыб Расіі. Якраз у маёй сям’і, і ад маці, і ад бацькі са Старога Корніна і Збуча бабулі і дзядулі былі ў бежанстве ў Тамбоўскай і Растоўскай губернях. Адзін з дзядуляў мне пра гэта вельмі шмат расказваў, калі я была малая. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF