Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

45-е «Роднае слова»

Аляксей МАРОЗ

Сто пяць дэкламатараў з Беласточчыны выступіла падчас фінальнага этапу 45 выпуску дэкламатарскага конкурсу «Роднае слова», які 8 красавіка традыцыйна адбыўся ў Бельскім доме культуры. Камісія ацаніла, што ў агульным дашкольнікі, вучні падставовых і гімназічных школ на высокім узроўні запрэзентавалі ўменне дэкламаваць вершы. Са сцэны прагучалі патрыятычныя творы, а сярод іх аўтараў было прозвішча нядаўна памерлага народнага пісьменніка Ніла Гілевіча. Вучням і настаўнікам яго вершы падабаюцца з за іх эмацыйнасці, гумару і адукацыйнага характару.

— Дашкольнікі і вучні першых класаў пачатковай школы выступілі займальна. Цешыць, што не рабілі памылак у акцэнтуацыі і вымаўленні. Многія старэйшыя вучні падставовых школ і гімназісты паказалі спелую дэкламацыю на высокім мастацкім узроўні і складана будзе надзяляць прызавыя месцы. Многія дэкламатары прыехалі чарговы раз, але ёсць асобы, якія паявіліся ў нашым конкурсе ўпершыню і дайшлі да фіналу. Спадзяемся, што прыедуць праз год. Сёння адзначаем два юбілеі: 45 выпуск дэкламатарскага конкурсу «Роднае слова» і 60годдзе Беларускага грамадскакультурнага таварыства, — сказаў старшыня конкурснай камісіі доктар Васіль Сегень і заадно намеснік старшыні Галоўнага праўлення БГКТ, арганізатара конкурсу «Роднае слова».

— Нашым вучням і мне падабаюцца вершы Ніла Гілевіча. Яны цікавы таксама для публікі, некаторыя з за гумару, а іншыя важныя з за адукацыйнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF