Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

Больш маршрутаў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

На амаль палову, а менавіта на 47 адсоткаў, мае павялічыцца ў наступным годзе колькасць маршрутаў на Падляшшы. У цэлым, самаўрад ваяводства, арганізатар рэгіянальнага транспарту, на чыгуначны транспарт у рэгіёне выдасць 2,5 мільёна злотых больш, чым планавалася раней (18,5 млн. зл.). Паведаміў пра гэта на днях на прэсканферэнцыі падляшскі маршалак Ежы Ляшчынскі. Маршалак і дырэктар дэпартамента інфраструктуры і рэзерваў Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Лешак Люлевіч аднак ужо на ўступе канферэнцыі зрабілі агаворку: «Гэта не канчатковае рашэнне, гэта намер».

Звярнулі ўвагу, што яшчэ трэба будзе дамовіцца з аператарамі (не толькі з «Рэгіянальнымі перавозамі»): «Intrercity» і суседнімі ваявосдтвамі. Як абодва падкрэслілі, павелічэнне чыгуначных перавозак у рэгіёне з’яўляецца вынікам кансультацый з грамадскасцю і ўлічэння меркаванняў жыхароў. Маршалак дадаў: «Мы, управа ваяводства, бачым неабходнасць павелічэння чыгуначных маршрутаў, але гэта павінна быць разумным і не можа занадта абцяжарваць бюджэту ваяводства».

Прысутны на канферэнцыі прадстаўнік камісіі па развіцці, эканоміцы, інфраструктуры і прасоўванні Сейміка, член рады Караль Пілецкі назваў чыгуначныя прапановы маршалка «проста эвалюцыйнымі»: «Для таго, каб чыгуначныя перавозы мелі сэнс, то з дадзенай станцыі павінны адысці ад пяці да сямі цягнікоў у дзень. Калі гэты лік меншы, цяжка з пасажырамі. Мы спадзяемся, што дзякуючы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF