Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

На перапынку

Іаанна ЧАБАН

Як доўга змагу прасядзець за ўніверсітэцкай партай зусім не думаючы? Сядзець і слухаць пустой балбатні, прытым каб не пакрыўдзіць балбатуна, ветліва ўсміхацца і ківаць галавой на знак зразумення. Калі ёсць кава і закуска, не больш чым чатыры гадзіны. На пятай адчуваю ўжо хуткі працэс абмірання мазгавых клетак. Адначасова заміраюць таксама мае добрыя манеры. Ратуюся, ардынарна вымаючы з белчырвонабелай шмацянкі газету, якой быццам абрусам пахамску засцілаю амаль тры чвэрці паверхні ўніверсітэцкай парты. Прыкладная бібліятэрапія. Балбатня ўжо не мучыць, а мозг павольна ажыўляецца.

Прафесарка па лічбавых класіфікацыях на перапынку знімае лічбавую маску. Здзіўляе свабодай думак. Рэдкі ўзор чалавецтва, якое не патрабуе аўтарытэтаў, не баіцца сумнявацца.

Арганізацыя ўніверсітэцкіх заняткаў пазбаўлена толку. Памойму перапынкі павінны трываць столькі, колькі заняткі, а заняткі столькі, колькі перапынкі.

Гутарым пра Беласток. Прафесарка па лічбавых класіфікацыях захапляецца яго гісторыяй, людзьмі, якія калісь тут пражывалі, пакінутымі імі слядамі.

— Такіх прыгожых, драўляных віл, якія былі тут, мабыць, не было ў цэлым свеце, — ставіць націск на слова „былі”.

Тужыць па мінулым, не разумее сучаснасці. Выхавалася на Баярах. Яе маці хадзіла на ўрокі ігры на фартэпіяна да маці маэстра Максімюка. Прадзеды прыехалі сюды з цэнтральнай Польшчы на пачатку дваццатага стагоддзя. Паспяхова раскруцілі шавецкае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF