Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

Нашы праблемы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ну вось і дачакаліся, як напісаў бы мой сябра і калега па пяру. Яшчэ восем еўрапейскіх краін знялі санкцыі ў дачыненні да дзяржаўных асоб і гаспадарчых кампаній Рэспублікі Беларусь. Гэтыя краіны не ўваходзяць у Еўрасаюз, але праз пэўны час таксама пастанавілі далучыцца да рашэння Рады Еўрасаюза. Місія вярхоўнай еўрапейскай камісаршы Фрэдэрыкі Магерыні ў дачыненні да Беларусі фактычна выканана. Яна даўно заяўляла, што падыход да краіны павінен быць рэалістычным і прагматычным. Таму і зняты ўсе санкцыі фактычна ў аднабаковым парадку. Ні дэмакратызацыі выбарчага працэсу, ні прыпынення смяротнага пакарання, ні расследавання спраў бясследна зніклых беларускіх палітыкаў з боку РБ, канешне, не наступіла. Так, лёгкая, лёгенькая лібералізацыя — штрафы грамадскім актывістам замест адміністрацыйных арыштаў ды новых крымінальных спраў — дык гэта ж нават выгодна дзяржаве — дадатковыя грошы ва ўжо прадзіраўленую гаспадарчым крызісам казну. Рацыянальна еўрапейцаў зразумець можна. Ну што такое праблема Беларусі ў параўнанні з ісламскім тэрарызмам, у параўнанні з катастрафічным наплывам бежанцаў і псеўдабежанцаў!? Ці тая ж смяротная кара. Ну расстраляюць у Беларусі за год двухтрох злачынцаў, што гэта ў параўнанні з колькасцю забітых такім чынам у Кітаі!? А з Кітаем жа ўвесь свет супрацуе, што называецца, на поўную катушку. Грошы не пахнуць, а ў гэтым свеце не было, няма і ніколі не будзе літасці. Таму ўсё заканамерна.

А ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF