Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

Змаганне з нязручнай памяццю

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

«Белая сіла. Чорная памяць» — спектакль Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку ўжо за некалькі тыдняў да яго прэм’еры выклікаў бурныя спрэчкі. Падобна таму, як раней зборнік рэпартажаў Марціна Концкага, які быў яго асновай. Задоўга да прэм’еры супраціў прадстаўленню выказалі ведаючыя з «уцечкі» яго сцэнарый некаторыя беластоцкія радныя, каталіцкія арганізацыі, Усяпольская моладзь, ОНР (Нацыянальнарадыкальны лагер). У тэатр траплялі ананімныя пагрозы расправы. Чатыры гадзіны да прэм’еры перад тэатрам запратэставала каля сарака актывістаў Усяпольскай моладзі і каталіцкіх арганізацый.

У той жа час паўтарагадзіннае прадстаўленне аказалася знакамітым ва ўсіх адносінах спектаклем, асабліва па рэжысуры і майстэрстве акцёраў, не пакідаючы гледача абыякавым да многіх забытых ці выцесняных жыхарамі Беластока і Падляшша праблем, звязаных з іх самабытнасцю і гістарычнай памяццю (таксама беларускай, праваслаўнай), закранаючы крывадушнасць, ксенафобію ці неталерантнасць. «Гэта, — як сказалі некаторыя гледачы пасля выхаду з прэм’еры (16 красавіка), — моцны спектакль, які ўдарае сілай слоў, але і прыносіць ачышчэнне»:

— Ён паказаў, што тут, у Беластоку, але, верагодна, не толькі тут, да памяркоўнасці, адкрытасці нам далёка. Гэта пазбаўляе нас нявіннасці, але дае сілу, каб зрабіць штосьці з гэтым усім, пра што гаворыцца, зрабіць.

Ці гэта абраза?

Аб пратэсце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF