Ніва № 16 (3127), 17 красавіка 2016 г.

У палескай глыбінцы (39)

Ганна КАНДРАЦЮК

У Высоцк ехала я з душой у пятках. Душэўны неспакой крышку лагодзіў веснавы дождж, які рытмічна бубніў аб дах маршруткі. Паколькі пра дождж маліліся ўсе палескія старажылкі, мне заставалася змірыцца з аўрай і падаваць выгляд, што цешуся разам з народам.

Ды і размовы сярод пасажыраў, падбадзёраных трасучай яздой і мілагучным перастукам дажджу, кружылі ля вадзяной стыхіі. Размова ішла ў напрамку зразумелым толькі і выключна на Палессі. У цэлым свеце людзі баяцца паводкі. А тут — наадварот, усе наракалі, што сёлета веснавыя разлівы былі недастаткова вялікімі. Успаміналі, як калісь Гарынь залівала навакольныя лугі і ніжнія раёны мястэчка. Тады Высоцк явіўся нібыта востраў сярод аграмаднага мора ды дватры тыдні заставаўся адрэзаны ад свету. Уся камунікацыя, як тысячу гадоў назад, адбывалася па вадзяным шляху на лодках...

Я ехала на маршрутцы і глядзела праз акно на размытыя ў дажджы краявіды. І не да канца верыла ў рэальнасць свайго падарожжа, якое здзяйснялася найперш дзякуючы добрым людзям.

Менавіта, з’ездзіць у гэтае соннае і забытае гісторыяй яўрэйскае мястэчка над Гарынню параіў мне айцец Паўло Дубянец з Марочнага.

— Вам мусова сустрэцца з Рыгорам Яцутам, — сцвердзіў аўтарытэтна святар. — Ён напісаў кніжку пра роднае сяло Залужжа. Там усё нашае Палессе!

Бацюшка сам пазваніў спадару Яцуту і дамовіў нас на сустрэчу. Маёй задачай было трапіць у Высоцк.

— А там усе яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF