Ніва № 16 (3127), 17 красавіка 2016 г.

Яўген Семянюк — краязнавец з Рыгораўцаў

Іаанна ЧАБАН

Шукае каранёў. Мае іх нават у сваім прозвішчы. Марк Карнілюк — заўзяты генеолагаматар, прапаведнік гісторыі ўсходнепадляшскіх вёсак, прапаведнік іх радаслоўя. Называе сябе правакатарам замяшання. Справа тут у цыкле тэматычных сустрэч, ладжаных яго Падляшскім генеалагічным аб’яднаннем, прысвечаных канкрэтным падляшскім вёскам. Адбываюцца яны ў Беластоку, але спадар Карнілюк заўважае, што іх месца павінна быць у вясковых, парафіяльных памяшканнях, найлепш адразу пасля нядзельных багаслужбаў.

Слядоў мінулага шукае ў царкоўных і дзяржаўных архівах, а таксама ў прыватных кватэрах, а пасля ўсё гэта спалучае, прыдае канкрэтны сэнс. Верыць, што стары фотаздымак жыве толькі ў прысутнасці дакумента, які яго ідэнтыфікуе. Прыкмеціў, што старыя здымкі ў сямейных архівах у пераважнай большасці не падпісаны, ананімныя, значыць, як мяркуе, бязвартасныя.

Хоча, каб іншыя пайшлі яго следам.

— Я меў толькі адзін мамін фотаздымак, маленькі, мабыць, з нейкага пасведчання. Цяпер сабраў іх больш за сорак, — гаворыць Марк Карнілюк.

Спатыкаюцца ў Беластоку па вуліцы Свентаянскай 22 у старадаўняй камяніцы гарадской управы. Залай карыстаюцца бясплатна. Па серадах да канца бягучага года зала адведзена толькі для іх. Ладзяць, між іншым, індывідуальныя кансультацыі, на якія людзі прыносяць багатыя калекцыі старых дакументаў і фотаздымкаў.

Генеалагічныя сустрэчы з цыкла „Ці яшчэ помніш мяне — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF