Ніва № 16 (3127), 17 красавіка 2016 г.

Каля Вулькі і Паўлінова

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На чыгуначны прыпынак Сухавольцы прабіраецца вясна. У яго наваколлі мультымедыйны антураж з прапановай для зроку, слыху і абаняння. Са зрудзелай прыроды прадвесня прабіваецца на сонечнае святло маладая сакавітая зелень. Ды і антрапагенны краявід таксама нясе навіны: бульдозер прачысціў дарогу ў ВулькуВыганоўскую, пераварочваючы самыя прыдарожныя маладнякі. Старэйшыя вербы ўпрыгожваюць краявід веерамі сваіх ветак, якія да сёлетняй праваслаўнай Вербніцы напэўна не стрымаюць сваіх аксамітных коцікаў, а лістоўе прыме матуральны від. Яшчэ не падняўся пах веснавой духмянасці, але праз прастору маладога навакольнага лесу прабіваецца пах каровінага гною, а гэта сведчыць пра недалёкую прысутнасць гаспадарання. Аднак лясная прырода не зважае на чалавечы абаняльны „сабатаж” і дае свой веснавы канцэрт сакавітай птушынай песні. У птушыных спевах адчуваецца цэлы эмацыянальны веер: тут і галасы трывогі, і заклапочанасці, і сакавітага аптымізму — як у оперы. Шчыруюць птушыныя вакалісты, бо ж прырода прадбачыла ім свае ўзнагароды за найпрыгажэйшыя спевы і танцы — як у народных казках, дзе пераможцы ўзнагароджваюцца вабнымі прынцэсамі...

Цераз лясную сцяну пранікае і глухі машынны гул. Неўзабаве выходжу на прастору поля з азіміннымі ўсходамі і трактарнымі каляінамі па іх. Уводдалі прычэплены да трактара прыбор згортвае свае крылы, з якіх арашаліся пасевы нейкай агратэхнічнай вадкасцю. Яшчэ трыццаць гадоў таму на прасторы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF