Ніва № 16 (3127), 17 красавіка 2016 г.

XVI Сусветны дзень паэзіі ЮНЕСКА. Калі б не паэты...

Міра ЛУКША

У Варшаве, між іншым у Доме літаратуры імя Адама Міцкевіча, Доме Палёніі і школах адзначалася 16годдзе Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Польшчы, арганізаванага ад пачатку рэдакцыяй часопіса «Poezja Dzisiaj» («Паэзія сёння»). Ад 2001 года — гэта адна з найбольшых і найбольш прэстыжных літаратурных імпрэз у свеце. Іх дэвізам з’яўляецца распаўсюджванне польскай паэзіі ў свеце і сусветнай у Польшчы, між іншым, шляхам прысуджэння літаратурных узнагарод «нестандартным паэтам» у выглядзе тамоў іх вершаў на польскай і англійскай мовах, узнагарод для перакладчыкаў. Аднымі з першых лаўрэатаў узнагароды ЮНЕСКА былі кс. Ян Твардоўскі і Эрнест Брыль. Запрашаюцца на мерапрыемствы аўтары з Еўропы і Азіі, выдаюцца іх кнігі, а пасля выдаюцца тутэйшыя аўтары на іншых мовах амаль з усяго свету. «Паэзія сёння» выдала, між іншым, кнігу перакладаў беларускіх аўтараў «Wiatr od Niemna» — пераклады на польскую мову беларускіх аўтараў пачынаючы ад ХІХ стагоддзя да наймалодшага пакалення і «Размовы з паэзіяй» — вершы трынаццаці сучасных польскіх паэтаў» (у супрацоўніцтве з ДомамМузеем Адама Міцкевіча ў Навагрудку), сярод якіх былі Ян Леанчук і Міра Лукша з Беластока і Адам Сяменчык з Гарадка. У часопісе «Паэзія сёння» друкаваліся пераклады твораў, між іншым, Віктара Шведа, Міхася Андрасюка, Лідзіі Маліноўскай, Яна Чыквіна, Міры Лукшы, Віктара Стахвюка і паэтаў з Беларусі. Летась прэзентавалі двухмоўную анталогію (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF