Ніва № 16 (3127), 17 красавіка 2016 г.

Першы такі арткірмаш

Мацей ХАЛАДОЎСКАГА

Жывапіс, скульптура, фатаграфія, дызайн, выяўленчае мастацтва былі прадстаўлены на Нацыянальным стадыёне ў час першага такога арткірмашу International Art Fair Warsaw (IAF). Прынялі ў ім удзел дзясяткі артыстаў з усяго свету. Прадстаўлены былі галерэі такіх краін як Вялікабрытанія, Швейцарыя, Украіна, Германія, Аўстрыя і Румынія. Бачнае месца адразу пасля ўваходу на выставачную плошчу стадыёна прызначылі мінскай галерэі «А&V», якая прыцягнула натоўпы наведвальнікаў. Беларуская галерэя паказала працы Аляксандра Некрашэвіча, адной з цяперашніх зорак беларускага мастацтва.

Яшчэ да кірмашу (710 красавіка) яго арганізатары адзначылі, што гэта «агляд таго, што адбываецца ў мастацтве, якія тэмы і тэндэнцыі ў цяперашні час дамінуюць, і якія праблемы ставіць мастацтва перад мастакамі».

— International Art Fair — Міжнародны мастацкі кірмаш з’яўляецца выдатнай магчымасцю пазнаёміцца з галерэямі і мастакамі да гэтага часу непрысутнымі або рэдка прысутнічаючымі ў Польшчы, а таксама творамі польскіх мастакоў, якія прадстаўляюцца ў асноўным у замежных галерэях, — запэўнівала Бэата Рашкоўска, задумшчыца і дырэктарка кірмашу, калекцыянерка.

IAF быў багаты не толькі па багатай выставачнай праграме. Можна было прыняць удзел у шматлікіх спадарожных мерапрыемствах — у сустрэчах, дэманстрацыях фільмаў, дыскусіях пра мастацтва ў гарадской прасторы, гісторыі і мастацтве калекцыянавання сучаснага дызайну, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF