Ніва № 16 (3127), 17 красавіка 2016 г.

Мастацкая майстэрня

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы дзейнічае Майстэрня мастацкіх тэхнік, у якой мастацтву вучыць мясцовы жывапісец Данель Грамацкі. 18 сакавіка адбылося падвядзенне вынікаў працы майстэрні і адкрыццё выставы. На ёй экспануюцца 156 прац 21 аўтара, якія ў 2014 і 2015 гадах выканалі ўдзельнікі майстэрні ў тэхніках жывапіс, рысунак, лінагравюра, гіпсагравюра і манатыпія. Некаторыя аматары свае першыя крокі ў галіне мастацтва ставілі ў майстэрні, а іншыя пад кірункам Данеля Грамацкага ўдасканальвалі свае ўмеласці. На экспазіцыі прэзентуюцца таксама іконы.

— Першыя мастацкія заняткі ў музеі вёў Віктар Кабац. Пасля я стаў весці Майстэрню мастацкіх тэхнік. Ужо дзясяткі асоб займаліся ў майстэрні. Адны бачылі, што не атрымліваецца ў іх маляванне, і адыходзілі. Цяпер у нашай майстэрні пастаянна займаюцца каля 10 чалавек, якія свой вольны час прысвячаюць мастацтву. Вучацца яны мастацкім тэхнікам, слухаюць маіх парад. Удзельнікі нашай майстэрні практыкуюцца таксама дома. Каб пачаць маляваць трэба набыць адпаведныя веды. Рэцэпт на поспех у галіне жывапісу гэта 90% працы і толькі 10% здольнасці. Аднак без здольнасцей нават самая вялікая праца не давядзе да поспеху, — сказаў Данель Грамацкі.

Удзельнікі Майстэрні мастацкіх тэхнік хвалілі свайго настаўніка за ангажаванасць у час заняткаў, калі ён стараецца як мага найбольш эфектыўна перадаць свае веды і навучыць мастацкім тэхнікам. Раней вучыў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF