Ніва № 16 (3127), 17 красавіка 2016 г.

Завяршэнне дэкамунізацыі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сейм 1 красавіка прыняў закон аб забароне прапаганды камунізму або любога іншага таталітарнага рэжыму ў выглядзе назваў будынкаў і аб’ектаў грамадскага прызначэння, у тым ліку вуліц, мастоў і плошчаў. Прадстаўнікі падляшскіх самаўрадаў паўднёваўсходняй Беласточчыны, з якімі мы гаварылі, у пераважнай большасці самі хочуць перайменаваць іх, не маюць намеру чакаць, пакуль новыя назвы будуць ім навязаны ваяводам. Мясцовыя гмінныя самаўрадаўцы, як правіла, выказваюцца за прыродную наменклатуру або вяртанне да папярэдніх назваў.

Закон сцвярджае, што «назвы будынкаў і аб’ектаў грамадскага прызначэння, у тым ліку дарог, вуліц, мастоў і плошчаў, прысвоеныя адзінкамі мясцовага самакіравання не могуць ушаноўваць памяці людзей, арганізацый, падзей або дат, якія сімвалізуюць камунізм або любую іншую таталітарную сістэму ці іншым чынам прапагандаваць такую сістэму». У ім гаворыцца: «За садзейнічаючыя камунізму таксама лічацца назвы, якія адносяцца да людзей, арганізацый, падзей або дат, якія сімвалізуюць рэпрэсіўную, аўтарытарную і несуверэнную сістэму ўлады ў Польшчы ў 19441989 гадах». Сцвярджэнне ваяводам несапраўднасці пастановы аб прысваенні назвы будынку або аб’екту грамадскага прызначэння, нязгоднай з новым законам, будзе патрабаваць кансультацыі Інстытута нацыянальнай памяці — Камісіі расследавання злачынстваў супраць польскага народа, якая пацвердзіць гэтую неадпаведнасць. Ваявода можа таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF