Ніва № 16 (3127), 17 красавіка 2016 г.

З уцечкі сцэнарыя

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Як ужо шырока вядома па ўсёй Польшчы, беластоцкія радныя, а дакладней — старшыня камісіі культуры і прасоўвання горада Кшыштаф Стаўніцкі (клуб ПіС), пры гучнай падтрымцы клубнага сябры Паўла Мышкоўскага і раднага ад камітэта Трускаляскага Марціна Шчудлы, выказаў жаданне заблакаваць спектакль беластоцкага Драматычнага тэатра, інспіраваны кніжным рэпартажам «Беласток. Белая сіла, чорная памяць» Марціна Концкага. Прэм’ера прадстаўлення запланавана на 16 красавіка. У канцы апошняй сесіі Гарадской рады радны Стаўніцкі прызнаўся, што ў яго рукі трапіў сцэнарый п’есы.

— Вялікія грошы, якія мы трацім на прасоўванне горада, будуць выкінуты ў гразь пасля гэтага спектакля. Гэта проста непрымальнае, што такая рэч фінансуецца за кошт дзяржаўных сродкаў, — сказаў Стаўніцкі, дадаўшы, што пасля чытання кнігі Концкага адчуваў, як быццам хтосьці плюнуў яму ў твар.

Ён звярнуўся да прэзідэнта горада і радных ГП, каб устаць на абарону добрага імя Беластока і прасілі ўмяшацца ў справу віцэмаршалка ваяводства, які назірае за тэатрам: «Ніхто не мае патрэбы ў такой п’есе, аб якой будзе гучна ва ўсёй краіне, і ўся краіна будзе думаць аб Беластоку, што гэта ксенафобскі горад, што тут — прашу прабачэння ў двукоссі — б’юць неграў і іншых. Гэта не так (...). Гэта таксама вялікі заклік, каб якнебудзь блакаваць спектакль».

Радны Марцін Шчудла даказваў: «Калі мы за грошы падаткаплацельшчыкаў фінансуем нешта, што адмоўна ўплывае на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF