Ніва № 16 (3127), 17 красавіка 2016 г.

Ці амарант дурны?

Міраслаў ГРЫКА

Вайна без абвяшчэння вайны вядзецца ў Польшчы на ўсю катушку. Яна ні адкрытая, ні гібрыдная, ні за кіраўніцтва над душамі, ні за палітычную ўладу. Хто з кім ваюе, і за што? Дакладна невядома. Яшчэ ніхто не пралівае крыві. Неназваны яшчэ вораг. Ці сапраўды гэта зацішша перад бурай?

Шмат у апошні час гаворыцца пра народ, радзіму — найчасцей з ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ. Пра патрыятызм таксама. І пра традыцыю, і сям’ю. І пра права, і справядлівасць. І ўсе яны прасякнуты гарачым празмерна эмацыйным элементам. Усё на зважай. У другім шэрагу — сёння на «вольна» — стаяць такія паняцці, як дзяржава, грамадзяне, вяршэнства закона, грамадскі парадак, дэмакратыя, плюралізм ва ўсіх яго праявах. Абодва шэрагі каштоўнасцей маюць шмат агульнага. У іх, безумоўна, ёсць адзін агульны назоўнік: агульнае дабро. Але справа ў інтэрпрэтацыі і ў ахопліваючых яе кантэкстах. Ці з’яўляецца большасць ужо шырокай грамадскасцю? Ці шырокая грамадскасць гэта поўная цэласць у яе індывідуалізаванай у этнічным, культурным і ідэалагічным плане разнастайнасці? Або яшчэ інакш: ці трэба адрозніваць сярод польскіх палякаў асобныя катэгорыі: палякаў ілжывых або праўдзівых?

Сутнасцю чалавечага ўспрымання з’яўляецца напалову свядомая здагадка, што нешта можа быць сапраўдным або ілжывым. Такім чынам, значэнне, якое мы даем словам, як гэта ні парадаксальна, залежыць ад таго... якое вялікае значэнне надаём для іх. Самі словы, насуперак слоўнікавым вызначэнням, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF