Ніва № 16 (3127), 17 красавіка 2016 г.

Гаворка — беларуская, нацыянальнасць — ???

Уршуля ШУБЗДА

Гутарка з Юрым Беламызым пра беларускую тоеснасць, пачуццё прыналежнасці і мову.

Гаворка надалей для некаторых асацыюецца з невуцтвам і сорамам. І гэтае абагульненне найбольш крыўднае. Жыхары Дуброўшчыны штораз больш выразна дэманструюць сваю прывязанасць да моўнай спадчыны сваіх дзядоў. Дзякуючы ёй, акрэсліваюць сваю тоеснасць і робяць крокі ў тым напрамку, каб аддаць ёй належную пашану. Доказам на тое з’яўляецца новая кніга аб дуброўскай гаворцы. Здаецца, што гаворка нанава стала фактарам, дзякуючы якому ідэнтыфікуем сябе з рэгіёнам. Вяртаемся да таго, што мясцовае. Пра мову жыхароў Дуброўшчыны размаўляем з сакольскім віцэстарастам, дырэктарам Комплексу школ у ДубровеБеластоцкай ды мовазнаўцам Юрым Беламызым.

— Услухоўваецеся ў голас жыхароў Дуброўшчыны?

— Вядома, што чалавек размаўляе, сочыць за тым, што гавораць людзі, чаго чакаюць. Мне здаецца, што толькі тады можам выходзіць насустрач патрабаванням людзей.

— Таксама Ваша кніга з’яўляецца адказам на турбуючыя пытанні землякоў?

— Спадзяюся, што якраз іх мая кніга зацікавіць. Сапраўды маю такое ўражанне, што людзі сёння патрабуюць шырэйшых ведаў аб сваёй сям’і, культуры, гісторыі, каб пазнаць сваю ідэнтычнасць. На маю думку сёння менавіта гаворка гэта той фактар, які наймацней ідэнтыфікуе нас з рэгіёнам. Вяртанне да таго, што мясцовае, значыцца найбліжэйшае чалавеку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF