Ніва № 15 (3126), 10 красавіка 2016 г.

У палескай глыбінцы (38)

Ганна КАНДРАЦЮК

А вашы людзі, калі прыязджаюць у Дубровіцу, то там гавораць пасвойму ці на ўкраінскай мове? — спытала я ў бацюшкі Паўло Дубянца.

— Людзі гавораць так, як у сваім сяле. Няма такой звычкі і патрэбы, каб там пераходзіць на літаратурную мову. Аднак калі хто едзе ў Кіеў, дык там ён вымушаны размаўляць паўкраінску, бо панашаму не кожны зразумее...

Я сама моцна вастрыла вушы і мозг, каб прысвоіць сэнс пачутага на мясцовай гаворцы. Тутэйшая мова, замест на поўнач ці ўсход, адсылала мяне на далёкі поўдзень, дзесьці ажно на Балканы.

Не дарма Адам Міцкевіч лічыў гэты прыпяцкі балотны куток калыскай Славяншчыны, міфічнай праайчынай славян. Адсюль мелі выйсці ў свет усе адгалінаванні славян, каб разрасціся ў паасобныя народы і краіны. Гэтая тэорыя, калі ўзяць пад увагу пладавітасць туземцаў, мела свой сэнс. Мае героі з Перабродаў, Тура, Мілячы ці Марочнага ганарыліся шматдзетнасцю. Праўда, пяцёра дзетак тут не рабіла вялікага ўражання, хутчэй прамаўляла як норма. Ну, хіба што гутарка вялася толькі і выключна пра пяць сыноў...

* * *

Прывязанасць да мясцовага дыялекту не абазначала яшчэ нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Жыхары палескіх вёсак з украінскага боку лічылі сваіх сваякоў, якія з’ехалі на пастаяннае жыхарства ў Пінск ці Мінск, беларусамі. Тут, як у даваенны час, нацыянальнасць вызначалі адміністрацыйныя межы. Паколькі знаходзіліся мы ў памежнай зоне, здзіўляла мяне поўная адсутнасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF