Ніва № 15 (3126), 10 красавіка 2016 г.

Акт 25 Сакавіка — палітычнадзяржаўнае самавызначэнне.

Яўген ВАПА

Выступленне старшыні Беларускага Саюза ў Польшчы з нагоды 98 гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў час святкаванняў у Беластоку 31 сакавіка 2016 года.

Шаноўнае Спадарства

Сардэчна вітаю ўсіх на ўрачыстых святкаваннях дзевяноста восьмай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Сустракаемся ў вельмі трывожным і неспакойным перыядзе для ўсяго чалавецтва ва ўсіх сферах нашага жыцця, як у яго грамадскапалітычнаэканамічным вымярэнні, так і ў маральнадухоўным аспекце. Назіраючы за тымі ўсімі падзеямі, узнікае штораз больш пытанняў наконт далейшай будучыні паасобных народаў, дзяржаў, веравызнанняў, вайны і міру. І як нам, беларусам, у гэтым хісткім свеце не зняверыцца ў сваё і надалей цвёрда адстойваць беларускія справы — самыя важныя для нас і наступных пакаленняў.

Каб падмацавацца ў нацыянальнай непахіснасці, узгадайма той час і тыя абставіны, у якіх нараджалася Беларуская Народная Рэспубліка ў пачатках дваццатага стагоддзя. Смерць і голад заглянулі ў вочы мільёнам людзей у перыяд Першай сусветнай вайны і бальшавіцкага перавароту. Усе гэтыя цярпенні спасціглі і нас, беларусаў Беласточчыны — ахвяр вымушанага бежанства 1915 года. Аднак нягледзячы на гэтыя абсалютна неспрыяльныя ўмовы, нашы продкі мелі адвагу і сілу духу кінуць выклік імперскім памкненням нашых суседзяў з усходу і захаду. І хаця тады незалежная беларуская дзяржава не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF