Ніва № 15 (3126), 10 красавіка 2016 г.

Кветка з Манголіі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Экзотыка (гр. eksotikos = далёкі, чужаземны) — сукупнасць характэрных прадметаў, з’яў, рыс, уласцівых далёкім краінам, раёнам (напр. незвычайная прырода, звычаі, мастацтва паўднёвых краін з пункту гледжання жыхароў поўначы) — так тлумачыць „Слоўнік іншамоўных слоў”. За экзотыкай людзі часта адпраўляюцца ў далёкія краіны, але бывае, што экзотыка сама завітвае да нас...

Цэліна і Багдан Каліты жывуць у самым цэнтры Гайнаўкі. Цэліна — гэта мірское польскае імя. А я цікаўлюся арыгінальным імем ураджэнкі далёкай Манголіі...

— Цэцэг — адказвае гаспадыня.

— Багдан папольску, гэта „даны Богам”, а што памангольску абазначае Цэцэг? — пытаю.

— Кветка. А папольску найбліжэйшае па гучанню імя Цэліна.

— А якім чынам Вы трапілі ў Гайнаўку?

— Я працавала на дрэваапрацовачным заводзе. Быў тады такі абмен, што мы прыязджалі ў Польшчу, а з Польшчы ехалі да нас. Тады з Манголіі прыехала ў Польшчу бадай дваццаць пяць асоб, якіх у Варшаве размеркавалі па розных польскіх заводах. Я і два мае калегі трапілі ў Гайнаўку.

— Мне давялося стаць апекуном гэтай групкі. Я тады працаваў у Доме культуры інструктарам і маёй задачай стала азнаямленне гасцей з культурнай прапановай Гайнаўкі. Ну і так я азнаёміў...

— Доўга Вы тады былі ў Гайнаўцы?

— Прыехалі ў лістападзе, а выехалі пасля праваслаўных Каляд. Згулялі разам Сільвестра ў „Лесніку”. А пасля ўсе практыканты з’ехаліся ў Варшаву (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF