Ніва № 15 (3126), 10 красавіка 2016 г.

Жыццёвы і творчы шлях Алеся Барскага

Аляксей МАРОЗ

«Жыццёвы і творчы шлях Алеся Барскага» — вядучая тэма ХХІІ Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы, якой цэнтральныя спаборніцтвы адбыліся 17 сакавіка ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім. Прафесар Аляксандр Баршчэўскі (паэтычны псеўданім Алесь Барскі), гэта вядомы наш беларускі літаратар, шматгадовы кіраўнік Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, якая пазней перайменавалася ў Кафедру беларусістыкі, раней старшыня Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Беларускага грамадскакультурнага таварыства. У мінулым годзе адзначыў ён 85годдзе з дня нараджэння і гэта стала прычынай, каб вядучай тэмай сёлетняй алімпіяды, які пачалася ў снежні мінулага года, стаў яго жыццёвы і творчы шлях.

— Калі я даведаўся, што ёсць прапанова вядучую тэму алімпіяды прысвяціць маёй асобе, я не згаджаўся. Калі ў Галоўным камітэце прагаласавалі мяне і рашыліся даць пытанні па маёй творчасці, я тады запрапанаваў, каб у адной з тэм для сачынення вучні маглі напісаць, што ім падабаецца, а што не падабаецца ў маёй творчасці. Аднак абедзве мае пазіцыі не былі ўлічаны, — сказаў прафесар Аляксандр Баршчэўскі, старшыня Галоўнага камітэта Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы, арганізатарам якой з’яўляецца Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Нягледзячы на праблемы са здароўем, прафесар Аляксандр Баршчэўскі прыбыў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF