Ніва № 15 (3126), 10 красавіка 2016 г.

Абразок з вайны

Іаанна ЧАБАН

Гэта сапраўдная гісторыя з часоў Другой сусветнай вайны. Не сапраўдныя толькі імёны і прозвішчы яе герояў.

Уладзя была ў мамы адзінай дачкой, адзіным блізкім чалавекам. Вельмі яны кахаліся, жыцця без сябе не ўяўлялі. Калі немцы забіралі маму Людвіку на прымусовую працу ў Нямеччыну Уладзі споўнілася ўсяго дванаццаць гадоў. Прыйшлі ўначы. Дзяўчынка невялікая і дробненькая як на свае дванаццаць гадоў назаўсёды запамятала пледзік, якім абвівала яе маці ў гэтую страшную, доўгую, халодную ноч. Маці ўзяла яе на рукі і пайшла да солтыса. Там немцы вырвалі Уладзю з маміных абдымкаў і аддалі солтысу. Людвіку пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі ў суседнюю вёску, у якой знаходзіўся зборны пункт усёй навакольнай працаздольнай моладзі, прызначанай на прымусовую працу ў Нямеччыне. Уладзю ўзялі да сябе старыя Зелянкевічы. Жылі яны ў адной хаце з дарослай, але яшчэ незамужняй дачкой Юзяй, сынам і яго жонкай. Уладзя вельмі перажывала разлуку з мамай. Не ела, не піла, не спала. Дзень і ноч прасіла добрага Бога, каб вярнуў яе маму.

У зборным пункце паявіўся знаёмы ляснік. Заступіўся за Людвікай — самай лепшай яго працаўніцай. Немцы паслухалі, адпусцілі яе дахаты.

Уладзя ўбачыла вяртаючуюся ў вёску маму. Як жа яна цешылася, як дзякавала міласэрнаму Богу.

Так склалася, што месяц пасля шчаслівага вяртання ў сям’і Зелянкевічаў здарылася сапраўдная трагедыя. Гэтую суботу Уладзя помніць быццам сённяшні дзень. Сын Зелянкевічаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF