Ніва № 15 (3126), 10 красавіка 2016 г.

Ягоныя Крынкі — прыгажэйшыя

Уршуля ШУБЗДА

Марцін Бельскі ў пошуках найпрыгажэйшага кадра і святла ніколі не забывае, што фатаграфія гэта перш за ўсё эмоцыі, клімат і нетрадыцыйнае светабачанне. На яго здымках свет спыняецца, адчуваецца цішыня, а гісторыю расказваюць краявіды. «Ніве» расказвае пра свае фатаграфічныя падарожжы, тэхніку, абсталяванне і любімыя Крынкі.

— Як Ты працуеш над фотаздымкамі, што на іх такія фантастычныя колеры, кантрасты? Часта выглядаюць так, быццам бы яны выйшлі з рук геніяльнага мастака...

— Так, некаторыя людзі нават кажуць, што займаюся «паштовачнай» фатаграфіяй (смех). Але гэты тэрмін, хоць і смешны, не мае дачынення да таго, чым я займаюся. Маю творчасць можна ўпісаць у жанр фатаграфіі краявіду. Вельмі важны ў ландшафце, калі не самы важны, гэта колер. Тым не менш, я не атрымліваю яго нейкім асаблівым чынам. Гэта ўсё натуральныя колеры прыроды, святло. Вось цэлы сакрэт.

— Якія трэба мець здольнасці, каб зрабіць добрую фатаграфію краявіду?

— Перш за ўсё трэба быць цярплівым, але і ўмець адчуваць надвор’е і кіравацца сваёй інтуіцыяй. Часам адчуваю, што я павінен зайсці кудынебудзь, або мінаць некаторыя месцы. Гэта часта пачуццё амаль містычнае, мацнейшае за мяне. Раніцай — свет прыгажэйшы. Мяккае святло, а часам туман робяць наша роднае асяроддзе не так паспалітым. Мне падабаюцца вузкія кадры і мінімалізм. Калі мы гаворым аб пейзажнай фатаграфіі, вядома, першая думка гэта начныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF