Ніва № 15 (3126), 10 красавіка 2016 г.

Дзень Волі ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

25 сакавіка, у 98ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы сабраліся беларусы Гайнаўшчыны, Бельшчыны і Беластока, каб святкаваць Дзень Волі. Пра беларусаў Беласточчыны, якія прымалі ўдзел у стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі і змагаліся за яе самастойнасць, расказаў прафесар Алег Латышонак з Універсітэта ў Беластоку, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства. На сустрэчы дэманстраваўся фільм Радаслава Дамброўскага «Вольны», пра нашага выдатнага беларуса Юрыя Туронка. Удзельнікі святкавання частаваліся буславымі лапамі, якія прывезлі госці з Беластока. На заканчэнне спаткання выступіў бард Алег Кабзар.

Святкаванне Дня Волі ў Гайнаўцы распачалося і закончылася двума гімнамі — «Мы выйдзем шчыльнымі радамі...» і «Магутны Божа». Сабраныя ў кіназале белмузея насілі прышпіленыя да вопраткі белчырвонабелыя стужкі, а ўся сустрэча прайшла пад белчырвонабелым сцягам і гербам «Пагоня». Урачыстасць у патрыятычным духу вёў гайнавянін Яўген Янчук. Першым перад сабранымі выступіў прафесар Алег Латышонак.

— Я рады, што ў Гайнаўцы адбываецца святкаванне Дня Волі, бо кожнае такое патрыятычнае мерапрыемства, падчас якога ўспамінаецца славутае мінулае Беларусі і стварэнне БНР, падбадзёрвае і дае нам натхненне і дадатковыя сілы для далейшай працы ў беларускай справе. У Беластоку штогод адбываюцца святкаванні Дня Незалежнасці, але патрэбныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF