Ніва № 15 (3126), 10 красавіка 2016 г.

Рада для ліквідацыі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Урад мае намер ліквідаваць Раду па папярэджанні расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі неталерантнасці, якая была створана ўказам старшыні Рады Міністраў у лютым 2013 года, значыць, была рашэннем папярэдняй прэм’ерміністр Евы Копач. Паводле яе, да задач Рады ўваходзілі: маніторынг і аналіз абшараў, у якіх выступалі з’явы расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці ў грамадскім жыцці, прадстаўлянне Радзе Міністраў плану дзеянняў органаў прадстаўленых у Радзе ў абсягу прадухілення і барацьбы з расавай дыскрымінацыяй, ксенафобіяй і звязанай з імі неталерантнасцю, рэкамендаванне тэм аналізаў або экспертыз неабходных для рэалізацыі задач Рады і правядзенне рэкламных мерапрыемстваў у барацьбе супраць расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі неталерантнасці. Старшынёй Рады быў міністр адміністрацыі і лічбавізацыі або вызначаны ім дзяржсакратар або намеснік дзяржсакратара. Яна ўключала ў сябе міністраў розных ведамстваў і экспертаў. Ініцыятарам яе стварэння быў тагачасны кіраўнік ведамства лічбавізацыі Міхал Боні (гэтае міністэрства цяпер рэструктурызавана). Афіцыйнай прычынай ліквідацыі Рады з’яўляецца «рэформа кампетэнцый урада». Я не думаю, што гэта добры ход. Таксама калі гаворка ідзе аб дзейнасці Рады ў кантэксце захавання правоў нацыянальных і этнічных меншасцей у Польшчы, асабліва ў дачыненні да даходзячых час ад часу публічных актаў ксенафобскай нецярпімасці, праяў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF