Ніва № 15 (3126), 10 красавіка 2016 г.

У вечны вырай

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Быкаў, Брыль, Барадулін, Бураўкін. Гілевіч нібыта чакаў сваёй чаргі ў алфавітным парадку і адышоў сярод класікаў сваёй эпохі апошнім. Напэўна ёсць і нейкая сімвалічнасць у тым, што паэты сталі пакідаць гэты свет менавіта вясной. Рыгор Барадулін памёр у сакавіку 2014 г., Генадзь Бураўкін — у траўні таго ж года, зараз вось у сакавіку — Ніл Гілевіч. Вясной жыццё прыроды адраджаецца, а паэты таксама пераходзяць у іншы стан, іх душы адлятаюць у вечны вырай.

Біяграфія ў Ніла Гілевіча і самая простая і незвычайная адначасна. Прыгадаем яе асноўныя вехі і пункты. Нарадзіўся ён, як і пераважная бальшыня літаратараў той эпохі, у вёсцы. Паэт з’явіўся на свет 30 верасня 1931 г. у вёсцы Слабада на Лагойшчыне, што недалёка ад Мінска. Паходзіў з сялянскай сям’і, у якой было ажно дзесяць дзяцей. Каларытнай фігурай у сям’і быў дзед па маці — Мікалай Рулькевіч — слынны музыкант, садоўнік, кветкавод, які таксама разводзіў галубоў і варажыў на картах. Літаратарам стаў і малодшы брат Гілевіча — вядомы празаік і журналіст Мікола Гіль. Гадаваўся Ніл Гілевіч на прыродзе і прыволлі. У 1938 г. стаў вучыцца ў вясковай сямігадовай школе і да вайны паспеў скончыць тры класы. Пасля вайны пайшоў у пяты клас у суседнюю вёску Гайна, адначасна працаваў вясковым паштальёнам. Потым яго чакаў Мінск, у якім прайшла большая частка жыцця. У 1951 г. Гілевіч скончыў мінскую педагагічную вучэльню імя Крупскай, у 1956 г. — філалагічны факультэт Беларускага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF