Ніва № 15 (3126), 10 красавіка 2016 г.

Дзень Волі ў Беластоку

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

З гімна «Магутны Божа» пачалося сёлетняе беластоцкае святкаванне Дня волі, значыць, 98годдзя з дня абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэтым годзе, у выключным выпадку, ён не быў арганізаваны 25 сакавіка. Гэта адбылося з за супадзення ў той дзень каталіцкай Страснай пятніцы і жадання паважаць арганізатарамі беларусаў каталіцкага веравызнання, якім блізка таксама ідэя свята беларускай незалежнасці. На сцэне выступілі дзеці і моладзь, якія вывучаюць беларускую мову і паказаны былі фільмы, прысвечаныя Нілу Гілевічу, аднаму з найвялікшых сучасных беларускіх паэтаў, палітыку, звязанаму з БНФ і грамадскаму дзеячу, які памёр 29 сакавіка. Прагучала адна з апошніх размоў, якую Радыё Рацыя правяла з апошнім народным паэтам Беларусі.

Арганізатарамі сёлетняга свята ў клубекавярні «Змена клімату» (31 сакавіка) былі Беларускі саюз у Польшчы, тыднёвік «Ніва», Беларускае Радыё Рацыя, Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі якія вывучаюць беларускую мову «АББА», Беларускае аб’яднанне студэнтаў і Беларускае гістарычнае таварыства. Вядучы ўрачыстасць праграмны дырэктар Радыё Рацыя Юры Ляшчынскі зачытаў пасланне з нагоды сёлетняга Дня Волі Івонкі Сурвілы, прэзідэнта Рады Беларускай Народнай Рэспублікi, якой на апошняй сесіі Рады ў НьюЙорку зноў даручылі гэтую функцыю. З пасланнем да каля сотні сабраных у «Змене клімату» выступіў таксама старшыня Беларускага саюза ў Польшчы і Радыё Рацыя, галоўны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF