Ніва № 14 (3125), 3 красавіка 2016 г.

У палескай глыбінцы (37)

Ганна КАНДРАЦЮК

У Марочным нечакана для мяне адкрыліся чарговыя дзверы. Якраз выпалі выхадныя і ўсе дзяржаўныя ўстановы навокал былі шчыльна зачынены. Аднак бацюшка пазваніў дырэктарцы школы і адразу дамовіўся на сустрэчу. Мы схадзілі ў школу паглядзець новы краязнаўчы музей, несумненны гонар сяла і ўсяго раёна.

Дырэктар Марыя Мікалаеўна Тышкавец прывітала нас з кошыкам дзьмухаўцоў у руках. Якраз збірала духмяныя кветкі, каб згатаваць з іх модны ў апошні сезон мёд. На агромністым школьным пляцы — два будынкі. Адзінаццацігодка працуе ў новым двухпавярховым бетонным будынку, ззаду віднее драўляны будынак колішняй школы. Зараз у ім музычная школа.

— Вашы дзеці маюць магчымасць вывучаць ігру на піяніна? — пытаю.

— Ну, так, — сцвярджае спадарыня Марыя, — ды і на іншых інструментах таксама...

Школе пашанцавала на арыгінальнае мастацкае афармленне. Калі мы аглядалі калідоры і дыдактычныя залы, мяне ўразілі насценныя малюнкі. На іх «шумелі» векапомныя дубровы, стары бор, цёмны алёс. Сувязь чалавека і дрэва гэта найпершы матыў у творчасці мясцовых народных паэтаў. Для палешука лес гэта больш чым лес. Школьныя «лясныя» памяшканні служаць дзеля ўзвышэння духу. У іх адбываюцца ўрачыстыя лінейкі і мастацкія мерапрыемствы. Як не цікава, лясную галерэю намаляваў народны мастак, у прыватнасці школьны стораж.

Зараз у марочнянскай адзінаццацігодцы каля 150 вучняў. Пытаю ці гэта пастаянны лік школьнікаў на працягу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF