Ніва № 14 (3125), 3 красавіка 2016 г.

Юбілей паўвекавой працы ў Царкве

Віктар ШВЕД

Андрэй Беразавец нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Лапухоўка, распаложанай пад Белавежскай пушчай. Быў ён адным з пачынальнікаў беларускага літаратурнага руху ў пасляваеннай Польшчы. Разам з братам Янкам прысутнічаў у першым арганізацыйным з’ездзе Беларускага літаратурнага аб’яднання, які адбыўся 8 чэрвеня 1958 года ў Беластоку. Дэбютаваў год пазней у „Ніве” вершам „Жаніцьба”. Пісаў вершы і сцэнічныя творы, якія друкаваў у „Ніве” і беларускіх календарах, прымаў удзел у літаратурных семінарах і аўтарскіх сустрэчах. Тры гады працаваў у Гайнаўскім аддзеле Беларускага грамадскакультурнага таварыства. Ладзіў сходы, фэсты, арганізаваў канцэрты „Лявоніхі”.

Андрэй Беразавец вучыўся ў Праваслаўнай семінарыі і Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве. Вучні семінарыі і студэнты ХТА прымалі дзейсны ўдзел у працы Варшаўскага аддзела БГКТ. Каля дваццаці пяці маладых мужчын з добрымі галасамі спявалі ў хоры аддзела.

Пасвяціў Андрэя Беразаўца ў святары Праваслаўнай царквы мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сцяпан 28 лютага 1966 года.

Служыў ён у прыходах Бранева, Гурова-Ілавэцкае, Паўночны Востраў, Заблудаў, а ў Беластоку — на Выгодзе, у Старасельцах. Год быў у Нью-Йорку. Ад 1990 года служыць у царкве Святога Духа на Антонюку.

Айцец Андрэй Беразавец з’яўляецца тым святаром, якога не загасла паэтычная ліра. Піша ён на трох мовах: беларускай, польскай і рускай. Выйшла дагэтуль сем яго паэтычных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF